У Вігілію Божага Нараджэння 24 снежня 1968 года члены экіпажа касмічнага карабля «Апалон-8» па чарзе прачыталі вершы з Кнігі Быццё пры знаходжанні карабля на арбіце Месяца. Телевізійная трансляцыя гэтага чытання сабрала найбольшую тэлеаўдыторыю для таго часу. Уільям Андэрс, Джэймс Ловел і Фрэнк Борман прачыталі першыя 10 вершаў 1-га раздзела, прысвечанага стварэнню света. Тэкст быў прачытаны паводле выдання Гедэонавых братоў у перакладзе, які вядомы пад назвай Біблія караля Якава.

Змест паслання з Апалона-8 Пасланне пачаў Уільям Андэрс:

Неўзабаве над Месяцам узыйдзе Сонца. Экіпаж Апалона-8 хацеў бы звярнуцца з пасланнем да ўсіх людзей там, на Зямлі.

Спачатку стварыў Бог неба і зямлю.Зямля была пустая і неабжытая; і цемра над абліччам бяздоння, і Дух Божы ўзносіўся над водамі.І сказаў Бог: «Хай станецца святло!» І сталася святло.І бачыў Бог, што святло было добрае, і раздзяліў Бог святло і цемру. (Час палёту: з 086:06:40 да 086:08:39)

Затым працягнуў Джэймс Ловел:

І назваў Бог святло днём, а цемру — ноччу. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень першы.Потым сказаў Бог: «Хай станецца цвярдыня сярод водаў і хай аддзеліць воды ад водаў».І зрабіў Бог цвярдыню, і аддзяліў воды, якія былі пад цвярдыняй, ад тых, якія былі над цвярдыняй. І сталася гэтак.І назваў Бог цвярдыню небам. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень другі.

Чытанне завяршыў Фрэнк Борман:

Сказаў зноў Бог: «Хай збяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і хай з’явіцца сухмень». І сталася гэтак.І назваў Бог сухмень зямлёю, а сабранне водаў назваў марамі. І бачыў Бог, што гэта добра.

У завяршэнне, ад усяго экіпажа Апалона-8 мы жадаем усім добрай ночы, удачы, шчаслівага Раства — і няхай блаславіць Бог усіх вас, усіх вас на добрай Зямлі.

Судовы іск Заснавальніца арганізацыі «» падала іск супраць НАСА, абвінаваціўшы ў парушэнні першай папраўкі да Канстытуцыі ЗША. Іск быў пададзены ў рэгіянальны суд Тэхаса, які не прыняў справу да разглядуO'Hair v. Paine, 312 F. Supp. 434, 436, 438 (W.D. Tex. 1969). Прамая апеляцыя ў Вярхоўны Суд была адхілена з-за звароту не па юрысдыкцыіO’Hair v. Paine, 397 U.S. 531 (1970).. Гэтак жа была адхілена і апеляцыя ў , які пацвердзіў адмову рэгіянальнага суда Тэхаса «per curiam»O'Hair v. Paine, 432 F.2d 66 (5th Cir. 1970).. У рэшце рэшт, Вярхоўны Суд адмовіў у разглядзе справыO’Hair v. Paine, 401 U.S. 955 (1971)..

Памяць

Тэлебачанне Чытанне з «Апалона-8» прайграецца ў серыі «Рака зорак» тэлесерыяла «» (1995). Чытанне было цалкам адноўленае ў серыі «1968» міні-серыяла HBO «» (1998).

Філатэлія У 1969 годзе Пошта ЗША выпусціла паштовую марку (Scott # 1371) ў гонар місіі «Апалон-8» і чытання Бібліі. Выява, размешчаная на марцы, заснавана на знакамітым фотаздымку «Узыход Зямлі». На марцы значацца словы «In the beginning God…» ().

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Праграма «Апалон» Катэгорыя:Кніга Быццё Катэгорыя:1968 год у тэлебачанні Катэгорыя:Снежань 1968 года Катэгорыя:Падзеі 24 снежня