Галіна Фёдараўна Салаўёва (, Іванцееўка, Маскоўская вобласць — ) — рускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1953).
Біяграфія Скончыла ў 1945 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. У 1945—1950 і ў 1959—1980 гадах у Інстытуце археалогіі АН СССР. У 1950—1959 гадах інспектар Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Міністэрства культуры РСФСР.
Навуковая дзейнасць Даследавала больш за 150 курганоў на Гомельшчыне і Магілёўшчыне (1962—1970), замак рагачоўскіх князёў XII ст. (Збароў). Адкрыла славянскія пахавальныя помнікі VI—IX стст. (Вароніна, Дзям’янкі), язычніцкае свяцілішча Ходасавічы, выявіла «вогненныя кольцы» ў пахавальным абрадзе радзімічаў (вядомыя раней па летапісах). Удзельнічала ў дыскусіях пра ўплыў балцкага субстрату на культуру радзімічаў. Лічыць, што славяне з’явіліся ў верхнім Падняпроўі ў VI—VII стст. і што значнасць уплыву на іх балцкага субстрату перабольшаны.
Творы Погребальные обряды // Древности железного века в междуречье Десны и Днепра. М.. 1962; Семилучевые височные кольца // Древняя Русь и славяне. М., 1978; О роли балтского субстрата в истории славянских племён Верхнего Поднепровья // СА. 1971. № 2.
Літаратура
Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Расіі