Ніна Лявонаўна Сняжкова (, г. Ветка, Гомельская вобласць — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія З сялянскай сям’і. Рана пачала сваю працоўную дзейнасць, бо бацька загінуў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1943—1944 гадах працавала ў Веткаўскім раённым камітэце КП(б)Б. У пасляваенны час адзнакай скончыла Гомельскае педвучылішча, у 1952 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1959 годзе ВПШ пры ЦК КПСС. У 1960—1955 гадах працавала ў рэдакцыі газеты «Гомельская праўда». У 1955—1968 гг. на партыйнай працы у Гомельскім абкаме КПБ, Магілёўскім абкаме КПБ. Выбіралася членам ЦК КПБ і дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

З 1968 г. намеснік старшыні праўлення . У 1977—1986 гадах Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. З кастрычніка 1970 па 1985 год намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Асаблівую ўвагу на дзяржаўным узроўні Ніна Лявонаўна надавала будаўніцтву сельскіх школ і медыцынскіх устаноў, падрыхтоўцы для іх кадраў.

Узнагароды Узнагароджана 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, шматлікімі медалямі, ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.

Літаратура Знакамітыя землякі: Сняжкова Ніна Лявонаўна // Памяць: Гіст. — дакум. хроніка Веткаўскага р-на. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 1998. — С. 338—339. Снежкова Нина Леонтьевна // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-и. Т. 5. Биографический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: Бел. Сов. Энцикл, 1981. — С. 588.

Спасылкі Снежкова Нина Леонтьевна . 25 красавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вядомага дзяржаўнага дзеяча Беларусі Ніны Лявонаўны Сняжковай. Гомельская праўда.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Сакратары Магілёўскага абкама КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі