Тадэвуш Корсак (, Заскаркі, цяпер — Полацкі раён, Віцебская вобласць — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал-маёр.
Біяграфія Тадэвуш Корсак нарадзіўся каля 1741 года ў вёсцы Заскаркі або Данева. Паходзіў са шляхецкага роду. Па пратэкцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Тадэвуш Корсак у 1787 годзе стаў віленскім земскім суддзёй.
Быў адным з самых актыўных паслоў ад Вялікага Княства Літоўскага на чатырохгадовым сейме 1788—1792 гадоў, дамагаўся стварэння асобнай для ВКЛ скарбовай і паліцэйскай адміністрацыі.
На пачатку паўстання 1794 года ў Вялікім Княстве Літоўскім прыбыў у Вільню на чале некалькіх дзясяткаў узброеных навакольных і ўласных сялян. У маі 1794 года ўвайшоў у склад паўстанцкай парадкавай камісіі Віленскага ваяводства. 19-20 ліпеня 1794 года ўдзельнічаў у абароне Вільні разам з атрадам генерала Меена. 31 жніўня 1794 года атрымаў ад Тадэвуша Касцюшкі званне генерал-маёра.
Загінуў 4 лістапада 1794 года пры абароне Прагі. Пахаваны разам з Якубам Ясінскім пры варшаўскім касцёле «На Камёнку»Емяльянчык Уладзімір. С. 239.
Літаратура Корсак Тадэвуш // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 165. Корсак Тадэвуш // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 98. Корсак Тадэвуш // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч; уклад. С. С. Чарняўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Вышэйшая школа, 1999. — С. 642.
Тадэвуш Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Члены Згуртавання прыхільнікаў Канстытуцыі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Суддзі земскія віленскія