Святлана Уладзіміраўна Барташ (нар. , Салава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 і 8 скліканняСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Брестской области .
Біяграфія Нарадзілася 4 мая 1969 года ў вёсцы Салава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу».
Працавала эканамістам па працы, галоўным эканамістам калгаса «Іскра» Драгічынскага раёна; на розных пасадах у эканамічным аддзеле ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама, намеснікам начальніка, начальнікам эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама; старшынёй Драгічынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; старшынёй Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў.
Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў; член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансахБарташ Святлана Уладзіміраўна.
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, «Беларускага саюза жанчын»Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Днепра-Бугскай акругі № 10. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах.
Сям’я Мае сына.
Узнагароды Мае падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Драгічынскага райвыканкама, Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, юбілейнымі і памятнымі медалямі.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання