Тры́цаўка — рака ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі складае 15 км. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км. Выток Трыцаўкі знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Малдавічы. Упадае ў Шчару ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Гарадкі. Вадазбор у межах Верхнянёманскай нізіны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Шчары