Гамбургская ратуша — месца пасяджэнняў парламента Гамбурга і сената. Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1886—1897 гадах ў стылі неарэнесанс. Вежа вышынёй 112 метраў.
Гісторыя Пабудавана на месцы старой ратушы, знішчанай падчас вялікага пажару 1842 года. Цяперашні будынак спраектавала група з сямі архітэктараў на чале з Марцінам Халерам. Будаўніцтва пачалося ў 1886 годзе, а новая ратуша адкрылася ў 1897 годзе. Будаўніцтва каштавала 11 мільёнаў нямецкіх марак золатам (каля 80 мільёнаў еўра). 26 кастрычніка 1897 года, на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця, першы мэр доктар Іаганес Ферсман атрымаў ключ ад гарадскога савета.
Катэгорыя:Славутасці Гамбурга Катэгорыя:Ратушы Германіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гамбурга Катэгорыя:З’явіліся ў 1897 годзе Катэгорыя:1897 год у Германіі Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі неарэнесанс