Тэафіл Алендскі (? — пам. /1708Алендзкі) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік мачулінскай галіны роду.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын суддзі земскага ваўкавыскага Юрыя і Юстыны Быхавец. Стаў уладальнікам маенткаў Мачульна, Рось-Харашкоўшчына, Рось-Ваўкоўшчына Калантаеўская, Гнезна, пляцаў у Ваўкавыску і інш. На 1690 год Тэафіл Алендскі па выплаце падаткаў згодна колькасці дымаў лічыўся на 4-ым месце сярод шляхты Ваўкавыскага павета.

Харунжы, падкаморы, а пасля і маршалак ваўкавыскі, староста дзякаўскі і жыліцкі (1683), маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1686), дзяржаўца мастоўскі (1697—1698), пасол да элекцый каралеў Яна III (1674) і Аўгуста II (1697).

У час грамадзянскай вайны 1696—1702 гадоў праціўнік Сапегаў, удзельнічаў на чале ваўкавыскай шляхты ў бітве пад Алькенікамі. Актыўны дзеяч кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім, апякун збору ў радавым маёнтку Мачульна; дырэктар сінодаў літоўскай правінцыі ў Вільні (1680 і 1681), Жупранах (1693) і Беліцы (1694).

Сям’я Двойчы жанаты. Першая жонка Алена Маклок герба «Граблі», дачка суддзі гродскага навагрудскага, з якой узяў шлюб каля 1666 года. Дзеці: Юрый, дваранін пакаёвы і сакратар яго каралеўскай мосці, староста дзякаўскі і жыліцкі. У шлюбе з Тэадорай з Пакошаў. Багуслаў, палкоўнік яго каралеўскай мосці, ротмістр ваўкавыскі. У шлюбе з Соф’яй Незабытоўскай. Крыштаф, староста судовы ваўкавыскі (1710), войт ваўкавыскі і поразаўскі Ганна, у шлюбе за Пакашам. Кацярына у першым шлюбе за Адамам Жыжэмскім, лоўчым мінскім, у другім — за Аўлачымскім. Агнешка, у шлюбе за Аўсяным, падкаморым ваўкавыскім. Ядзвіга, у шлюбе за Дамаслаўскім.

Другая жонка — Ефрасіння Палубінская герба «Палубінскі», дачка ваяводы навагрудскага. Ад яе меў дачокГенеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі . «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.: Юстына; Тэафіля.

Літаратура

Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі . // «Гербоўнік беларускай шляхты». Т. 1. Мінск, 2002. — С. 146—151.

Тэафіл Катэгорыя:Харунжыя ваўкавыскія Катэгорыя:Падкаморыя ваўкавыскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты дзякаўскія Катэгорыя:Старосты жыліцкія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дзяржаўцы мастоўскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Постаці вялікалітоўскага пратэстанцтва