Абзялі́лаўскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Аскарава.

Геаграфія Абзялілаўскі раён мяжуе з Баймацкім, Бурзянскім, Беларэцкім і Учалінскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 4289 км².

Гісторыя Абзялілаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 44962 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (88,6 %), далей ідуць рускія (8,6 %) і татары (1,6 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана