Ха́йбулінскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ак’яр.
Геаграфія Хайбулінскі раён мяжуе з Зіянчурынскім, Зілаірскім і Баймацкім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 3911,66 км².
Гісторыя Хайбулінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 31112 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (77,6 %), далей ідуць рускія (17,8 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана