Зіянчу́рынскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ісянгулава.

Геаграфія Зіянчурынскі раён мяжуе з Зілаірскім, Хайбулінскім і Кугарчынскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 3342,35 км².

Гісторыя Зіянчурынскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 25582 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (70,6 %), далей ідуць рускія (15,1 %), татары (11,8 %) і чувашы (1 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана