Кугарчы́нскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Мракава.

Геаграфія Кугарчынскі раён мяжуе з Зілаірскім, Зіянчурынскім, Куюргазінскім, Меляузаўскім і Бурзянскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 3372,64 км².

Гісторыя Кугарчынскі раён быў утвораны ў 1930 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 28649 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (55,1 %), далей ідуць рускія (28,9 %) і татары (13 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана