Дзюрцюлі́нскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Дзюрцюлі.

Геаграфія Дзюрцюлінскі раён мяжуе з Бураеўскім, Бірскім, Кушнарэнкаўскім, Чакмагушаўскім, Ілішаўскім, Краснакамскім і Калтасінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1671 км².

Гісторыя Дзюрцюлінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 61051 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (49,3 %), далей ідуць башкіры (36 %), рускія (7,4 %) і марыйцы (6,1 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана