Мі́шкінскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Мішкіна.
Геаграфія Мішкінскі раён мяжуе з Караідэльскім, Благавешчанскім, Бірскім, Бураеўскім і Балтачаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 1689,11 км².
Гісторыя Мішкінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 23419 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць марыйцы (71,5 %), далей ідуць татары (16 %), рускія (7,1 %) і башкіры (4,9 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана