Гедэон Бральні́цкі (; каля — ) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Архімандрыт лаўрышаўскі, уніяцкі архіепіскап полацкі (з 1601).
Біяграфія Архімандрыт лаўрышаўскі. У 1596 годзе перайшоў з праваслаўя ва ўніяцтва, падпісаўшы акт Берасцейскай уніі.
26 мая 1601 года Гедэон Бральніцкі быў намінаваны на полацкага архіепіскапа. 6 жніўня 1601 года быў пасвечаны на епіскапаБлажейовський Д. Ієрархія Київської церкви (861-1996). – Львів : Каменяр, 1996 — С. 281. Крыніцы сведчаць аб талерантных адносінах Бральніцкага да жыцця дызуніцкай паствы ў Полацку, што сведчыць аб мірным суіснаванні уніятаў і праваслаўных у горадзе. У 1601 годзе мітрапаліт Іпацій Пацей крытыкаваў Бральніцкага за адсутнасць спроб змяняць канфесійную сітуацыю ў горадзе пасля канфлікту з полацкім святарствам, узначаленым протапопам, якое адмовілася прызнаваць унію.
Пахаваны, верагодна, у сцянной нішы полацкага Сафійскага сабора. У 1714 годзе пры абрушэнні ў час рамонту сцяны сабора рабочыя знайшлі пахаванне архірэя. Складальнік дзённіка ўніяцкага Сафійскага сабора меркаваў, што яно належала епіскапу Гедэону Бральніцкаму. Статус памерлага падкрэслівалі архірэйскія строі, якія ўключалі асаблівыя дэталі вопраткі (сакас, амафор, параман, крыж-рэлікварый і г. д.)Археографический сборник документов, относящихсяк истории Северо-Западной Руси : [в 14 т.]. — Вильна : В типографии О. Блюмовича, 1874. — Т. 10. — VIII с. + 392 с..
Катэгорыя:Полацкія ўніяцкія архіепіскапы Катэгорыя:Архімандрыты Катэгорыя:Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр