Фелікс Караль Канечны (; нар. , Кракаў — ) — польскі гісторык, публіцыст. Доктар габілітаваны (1920).

Біяграфія Вучыўся ў 1883—1888 гадах у Кракаўскім універсітэце. З 1891 года ад’юнкт у АН у Кракаве, з 1897 года супрацоўнік Ягелонскай бібліятэкі. З 1919 года ў Віленскім універсітэце, намеснік прафесара, прафесар надзвычайны (1920), прафесар звычайны (1922), узначальваў кафедру гісторыі Усходняй Еўропы. У 1929 годзе выступіў з крытыкай урада, за што адпраўлены ў адстаўку. У 1945 годзе выкладаў у Кракаўскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў гісторыю Тэўтонскага ордэна, адносіны паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім, гісторыю Сілезіі. Аўтар навукова-папулярных прац па гісторыі, падручнікаў. Быў прыхільнікам супрацоўніцтва славянскіх народаў і польска-расійскай згоды, у 1905—1914 гадах рэдагаваў у Кракаве часопіс панславісцкага кірунку «Świat słowiański» («Славянскі свет»). Пазней набыў вядомасць рэлігійна-містычнымі працамі, у якіх развіваў месіянскія погляды на ролю Польшчы ў гісторыі і ўклад палякаў у сусветную культуру, што асабліва выявілася ў працы «Польскія Логас і Этас» («Polskіe Logos і Ethos», т. 1—2, 1921). Рабіў спробы пабудаваць тыпалогію і іерархію цывілізацый (з падкрэсленнем першынства «лацінскай цывілізацыі»).

Творы Jagіełło і Wіtołd. Cz. 1. Podczas unіі krewskіej (1382—1392). Lwów, 1893; Dzіeje Śląska. Bytom, 1897; Dzіeje Polskі za Jagіellonów. Kraków, 1903; Tadeusz Koścіuszko. Poznań, 1917 (3 wyd. Warszawa, 1996); Dzіeje admіnіstracjі w Polsce w zarysіe. Wіlno, 1924 (2 wyd. Warszawa, 1999); Polska mіędzy Wschodem і Zachodem. Lubіn, 1928; Lіtwa a Moskwa w latch 1449—1492. Wіlno, 1929; O ład w hіstorіі. Warszawa, 1983 (4 wyd. Wrocław, 2004; змешчана бібліяграфія прац К); Prawa dzіejowe. Cz. 1—3. Warszawa, 1985—88; Państwo і prawo. Kraków, 1997; O sprawach ekonomіcznych. Kraków, 2000.

Літаратура Skoczyńskі J. Koneczny: Teorіa cywіlіzacjі. Warszawa, 2003.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Польшчы