Наталля Сяргееўна Будыка (нар. , Яшкар-Ала) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1985), дацэнт (1993).

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1972 года — аспірант, асістэнт, з 1989 года — дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, пасля кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года.

Пражывае ў Мінску.

Творчасць Удзельнічала ў стварэнні праекта рэканструкцыі парку ў Лагойску. Аўтар публікацый па пытаннях садова-паркавага мастацтва Беларусі.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры