Бульвар на Камсамольскай вуліцы — бульвар астраўнога тыпу ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчаны па Камсамольскай вуліцы, ад вуліцы Кірава да праспекта Незалежнасці, вуліцай Карла Маркса дзеліцца напалам. З’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.
Бульвар на вуліцы Камсамольскай быў прадугледжаны генпланам Мінска, прынятым у 1946 годзе. У далейшым у распрацоўцы праектаў «Рэканструкцыя і аднаўленне Савецкай вуліцы», «Добраўпарадкаванне вуліцы Камсамольскай», «Рэканструкцыя і аднаўленне Камсамольскай вуліцы», «Праект прывязкі тыпавой агароджы пры вуліцы Камсамольскай» прымалі ўдзел архітэктары Н. Трахтэнберг, Г. Парсаданаў, В. Талмачоў, Р. Абразцова, А. Косціч, Н. Нікора. Сам бульвар быў створаны ў 1948—1949 гадах па праекце архітэктараў М. Андросава, М. Дабужскай, Л. МацкевічаМинск: история послевоенного восстановления, 1944—1952. с. 107. Даўжыня бульвара была ўстаноўлена ў 250—300 м, шырыня ў 15-18 м. Па абодва бакі бульвара ўладкованы праезды з асфальтавым пакрыццём і тратуары 6-мятровай шырыні. Зроблены пасадкі акультываваных ліп ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў.
У скверы ў 1955 годзе ўсталяваны бронзавы бюст Ф. Дзяржынскаму (скульптар — З. Азгур, архітэктар — В. Волчак).
Ад праезнай часткі бульвар быў аддзелены гранітным бортам і мастацкай металічнай рашоткай. Паміж дрэвамі і рашоткай праходзіць паласа хмызняка, у цэнтры ідзе 3-мятровая дарожка, па абодва бакі якой размешчаны палосы кветнікаў. Лаўкі і ўрны размешчаны з невялікімі інтэрваламі ў «кішэнях» кветнікавых палосПРАКТИКА СОВЕТСКОГО ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА МИНСК.
Спасылкі
Катэгорыя:Бульвары Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1949 годзе Катэгорыя:1949 год у Мінску Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Кірава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск)