Дамінік Дзінга (; нар. 7 красавіка 1998, Нові-Сад, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца славацкага клуба «Петржалка» з Браціславы.
Клубная кар’ера Ураджэнец горада Нові-Сад, а першым клубам футбаліста стаў «Хайдук» з горада Кула. Улетку 2014 года перайшоў у маладзёжную каманду «Вайводзіны» (удзельнік сербскай Суперлігі) з роднага горада, а праз год дэбютаваў ужо за асноўны склад клуба ў матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА.
Вясной 2016 года адправіўся ў расійскі «Урал», дзе адгуляў 29 матчаў. Затым на правах арэнды выступаў за бялградскі «Партызан». У лютым 2020 года быў арандаваны мінскім «Дынама» да канца сезона. Стаў асноўным абаронцам мінчан.
У студзені 2021 года арэнда была падоўжана на сезон 2021. Пачатак сезона абаронца прапусціў з-за траўмы, з мая пачаў трывала з’яўляцца ў складзе, у кастрычніку выбыў з-за чарговай траўмы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Дынама».
У першай палове 2022 года знаходзіўся ў складзе «Урала», аднак толькі заставаўся на лаўцы запасных і не выхадзіў на поле. У чэрвені 2022 года пакінуў екацярынбургскі клуб.
У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Ардабасы». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.
У красавіку 2023 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У жніўні 2023 года пакінуў «Шахцёр».
У пачатку 2024 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова. У маі 2024 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана». У ліпені 2024 года пакінуў «Нафтан» і неўзабаве далучыўся да славацкай «Петржалкі».
Міжнародная кар’ера Выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі і з’яўляўся капітанам зборнай U-17.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Уладальнік Кубка Казахстана: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Вайводзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан