Юхан Себасцьян Вельхаўн (; — ) — нарвежскі і гісторык літаратуры.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і святара Юхана Эрнста Вельхаўна (1775—1828) і Эльзы Маргрэтэ Камермаер (1785—1853), дачкі . Яго сёстрамі былі пісьменніца-казачніца і свецкая львіца і гаспадарыня літаратурнага салона Марэн Сарс.
Вывучаў тэалогію і літаратуру, з 1840 года выкладчык, затым прафесар філасофіі ва ўніверсітэце Хрысціяніі. Лідар культурнага руху, выступаў (пасля аддзялення Нарвегіі ад Даніі ў 1814 годзе) за працяг сувязяў з дацкай і агульнаеўрапейскай культурай — у супрацьлегласць нацыяналістычнаму руху на чале з Генрыкам Вергеланам. Меў вялікі ўплыў на палітычнае і літаратурнае жыццё Нарвегіі 1830-х гадоў. Асабліва вялікі быў аўтарытэт Вельхаўна сярод акадэмічнай моладзі. Свае поглядв Вельхаўн выклаў у цыкле палемічных санетаў «Заранак Нарвегіі» (; 1834) і ў працах па гісторыі дацкай літаратуры.
Катэгорыя:Гісторыкі Нарвегіі Катэгорыя:Нарвежскамоўныя паэты