Белару́ская сацыялісты́чная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі. Лідарам партыі з'яўляўся Міхаіл Падгайны. Кіруючы орган — Палітычны камітэт.
Мэты Стварэнне грамадства сацыялістычнай арыентацыі, будаўніцтва прававой сацыяльнай дэмакратычнай дзяржавы, стварэнне ўмоў для годнага і шчаслівага жыцця ўсяго насельніцтва Беларусі.Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Спіс палітычных партый, дзейсных у Рэспубліцы Беларусь
Гісторыя Створаная ў 1995 годзе. Дата рэгістрацыі — 19 красавіка 1995 года. На парламенцкіх выбарах 1995 года атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце.
Партыя спыніла сваё існаванне ў 1999 годзе (не прайшла перарэгістрацыю).Nohlen, D & Stöver, P (2010) Elections in Europe: A data handbook, p254
Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі Катэгорыя:Сацыялістычныя партыі Катэгорыя:Зніклі ў 1999 годзе Катэгорыя:1995 год у Беларусі