Пажарны завулак () — завулак у Ленінскім раёне Магілёва, на Шклоўскім пасадзе. Працягласць 480 м, ад Першамайскай вуліцы да вуліцы Карла Маркса.
Гісторыя Хутчэй за ўсё, першапачаткова насіў назву Паштовая вуліца, што было звязана з ўзвядзеннем на тэрыторыі Шклоўскага пасада паштовай станцыі. У пачатку 1830 года ў Магілёве былі вызначаны часовыя памяшканні пад казармы і стайні, прыступілі да камплектавання пажарнай каманды, былі прадстаўлены план і каштарысы на ўзвядзенне пастаяннай казармы і стайні для пажарнай каманды. Выбранае месца размяшчэння пажарнага абозу, паміж найбольш развітымі і добраўпарадкаванымі галоўнымі вуліцамі горада, было самым аптымальным з пункту гледжання зручнасці выезду і скарачэння часу даступнасці для тушэння пажараў у цэнтры горада.
У выдадзенай у 1884 годзе кнізе «Досвед апісання Магілёўскай губерні», складзенай па праграме і пад рэдакцыяй старшыні Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта А. С. Дамбавецкага, гаворыцца пра размяшчэнне пажарнага двара на Паштовай вуліцы. Пажарны завулак, відаць, з’явіўся пазней, на мяжы XIX—XX стагоддзяў.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў вуліцы было дзве назвы: частка вуліцы ад Дняпроўскага праспекта (цяпер вуліца Першамайская) да Вялікай Садовай вуліцы (цяпер Ленінская) называлася Пажарны завулак, а частка вуліцы ад Вялікай Садовай да Зялёнай вуліцы (цяпер Карла Маркса) захоўвала назву Паштовая.
У 1920 годзе вуліца і завулак перайменаваныя ў гонар нямецкага рэвалюцыянера Карла Лібкнехта. У 2007 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву Пажарны завулакЮрый Гардзееў. Урбананімічны дыскурс у постсавецкай Беларусі. Пра вяртанне гістарычнай назвы хадайнічала Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь, якое ўзначальваў у той час Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка.
Забудова Сучаснае аблічча завулка было сфарміравана ў асноўным у канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Забудаваны 4-, 5-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі.
У савецкія часы на вуліцы К. Лібкнехта размяшчаліся курсы павышэння кваліфікацыі партыйных і савецкіх працаўнікоў пры абкаме КПБ (д. № 24), абласная камісія садзейнічання Савецкаму фонду міру (д. № 24), абласное статыстычнае ўпраўленне (д. № 16), гарадскі Дом настаўніка, аддзел пажарнай аховы УУС аблвыканкама (д. № 6), Дом фізкультуры, музычная школа № 4 (д. № 6а), інтэрнаты педагагічнага інстытута імя А. Куляшова (№ 14) і медыцынскага вучылішча (д. № 20, № 24), абласная дзіцячая экскурсійна-турысцкая база (д. № 7). Па генеральным плане горада 1980—1981 гадоў уваходзіў у цэнтральны планіровачны раён.
Няцотны бок
№ 1 (вул. Першамайская, 21) — трохпавярховы дом Грубіна, у якім размяшчалася гасцініца «Метраполь». — № 1а — № 3 — № 5 — № 7 — дом Гісіна. Першапачаткова быў двухпавярховым, пасля быў надбудаваны трэці паверх. — № 9 — трохпавярховы дом Кагана — № 11 — трохпавярховы дом Берліна — № 13 — двухпавярховы дом Каца — № 15 (вул. Ленінская, 24) — двухпавярховы дом Махавера — № 19 — № 21 — № 27 — былы будынак Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча (архітэктары У. Кузняцоў, Н. Кузняцова). У савецкія часы тут размяшчалася базавая школа педвучылішча імя Ушынскага.
Цотны бок
№ 2 (вул. Першамайская, 23) — двухпавярховы дом Граната. — № 4 — аднапавярховы цагляны будынак. № 2/23 — Г-падобны двухпавярховы будынак. На першым паверсе размешчана кафэ «Булкі». № 6 — пажарнае дэпо — № 6а — № 10 —
№ 28 — навучальны корпус Магілёўскага медыцынскага каледжа. Пабудаваны ў 1875 годзе як фельчарская школа. У 1929—1932 гг. тут вучыўся Герой Савецкага Саюза М. Ф. Рабчэўскі. —
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Шклоўскі пасад