Дурні́чнік звычайны, дурнічнік лекавы, дурнічнік валлякападобны (Xanthium strumarium) — від кветкавых раслін роду сямейства
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая, шаравата-зялёная расліна вышынёй 30—120 см. Сцябло прамастойнае, бураватае, шурпата-валасістае. Лісце чаргаванае, простае, 3—5-лопасцевае, з няроўнымі зубцамі, на чаранках. Кветкі зеленаватыя, у амаль шарападобных кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці ў пазухах лісця. Плод — сямянка (па дзве ў суплоддзі з шыпамі).
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцях Азіі, у Індыі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Венесуэле. Натуралізавалася ў шэрагу іншых рэгіёнаў. Цяплолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготнай пясчанай глебе, каля жылля і дарог, на засмечаных месцах, як пустазелле на пасевах бавоўніку і іншых культур.
Цвіце ў чэрвені—верасні. Размнажаецца насеннем. Плады распаўсюджваюцца, замацаваўшыся шыпамі на поўсці жывёл.
Гаспадарчае значэнне Лекавая расліна. Мае антысептычныя, фунгіцыдныя, процізапаленчыя, абязбольваючыя, патагонныя, жарапаніжаючыя ўласцівасці. У лісці вялікая колькасць ёду. У насенні да 40 % тлустага алею.
Літаратура — С. 236—237.
Спасылкі
Xanthium strumarium L. — Дурнишник зобовидный или обыкновенный // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения Xanthium strumarium L. // «ООПТ России»
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе