5G (ад — «пятае пакаленне») — пятае пакаленне тэхналогій сотавай сувязі, якое дзейнічае на аснове стандартаў тэлекамунікацый (5G/IMT-2020), якія ідуць за існуючымі стандартамі 4G/IMT-Advanced.
Тэхналогіі 5G прадастаўляюць больш высокую прапускную здольнасць у параўнанні з тэхналогіямі 4G, што дазваляе мець шырокапалосную мабільную сувязь, звышнадзейныя маштабныя сістэмы камунікацыі паміж прыладамі, меншы час затрымкі, хуткасць інтэрнэту 1-2 Гбіт/с, меншы расход энергіі батарэй, чым у 4G-абсталявання, а таксама рэжым device-to-device (, прамое злучэнне паміж абанентамі). Чакаецца, што гэтыя ўмовы спрыяльна адаб’юцца на развіцці інтэрнэту рэчаў.
Станам на 2025 год у Беларусі былі створаны тэставыя зоны 5G у асобных лакацыях у Мінску. Развіццё інфраструктуры праводзіцца сумесна ўсімі аператарамі сотавай сувязі і адзіным інфраструктурным аператарам beCloud.
У красавіку 2026 года аператары МТС і Life абвясцілі аб запуску 5G у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве.
Барацьба з 5G-вышкамі Вясной 2020 года ў Вялікабрытаніі адбыліся падпалы сямі вышак 5G у сувязі з тэорыяй, што 5G нібыта прыгнятае імунную сістэму чалавека і з-за гэтага садзейнічае распаўсюджванню пандэміі COVID-19В Великобритании жгут вышки 5G из-за их якобы связи с распространением коронавируса. 11 красавіка 2020 года адзінкавыя выпадкі падпалаў вышак сотавай сувязі 5G выявілі і ў НідэрландахВ Нидерландах подожгли несколько вышек 5G . 11 апреля 2020.
Спасылкі
Катэгорыя:Стандарты мабільнай тэлефаніі