Віктар Яўсеевіч Ермако́ў (;  — Белорусская лесная газета, № 14 (1088) 07 апреля 2016. ) — вучоны ў галіне лясной таксацыі і лесаўпарадкавання, доктар сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1991). Акадэмік Украінскай лясной акадэміі (1993).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Пожар (зараз у Смаленскай вобласці Расіі). Скончыў школу ў Шумячах і ў 1947 годзе паступіў Беларускі лесатэхнічны інстытут (сучасны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт), лесагаспадарчы факультэт якога скончыў у 1952 годзе. Працаваў ва ўніверсітэце да восені 2014 года. З 1960 года займаў пасаду дацэнта кафедры лясной таксацыі, у 1977—1991 гадах — яе загадчыка.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па прадукцыйнасці і гаспадарчай ацэнцы лясоў Беларусі з улікам умоў іх росту і ўзроставай дынамікі, у тым ліку 5 падручнікаў па лесаўпарадкаванню, манаграфіі «Особенности лесоустройства на почвенно-типологической основе», 180 артыкулаў.

Сярод апублікаванага: Справочник таксатора. 2-e изд., перераб. и доп. / В. С. Мирошников, О. А. Трулль, В. Е. Ермаков и др. — Мн.: Ураджай, 1980. — 359 с.; 17 см; Основы природопользования. — Мн., 1980. (у сааўтарстве); Справочник работника лесного хозяйства. — Мн., 1986. (у сааўтарстве) Лесная таксация и лесоустройство: учебник для средних специальных учебных заведений — Минск: Дизайн ПРО, 2004. — 295 с. — ISBN 985-452-082-X Целевые видовые составы лесов Республики Беларусь в проблеме «Леса будущего» // Труды БГТУ. — Минск: БГТУ, 2013. — № 1. — С. 20—22.

Узнагароды і званні Заслужаны лесавод БССР (1981) Акадэмік Лясной акадэміі Украіны (1993). Акадэмік Інжынернай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2000) Нагрудны знак Міністэрства адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы» (1971) Нагрудны знак Усесаюзнага аб’яднання «Леспраект» «Заслужаны лесаўпарадкавальнік СССР» (1980) Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000) Шэраг ганаровых грамат

Літаратура

Спасылкі Николай Демид, Владимир Машковский Наследие известного учёного в области лесной таксации и лесоустройства Виктора Ермакова // Белорусская лесная газета, № 14 (1088) 07 апреля 2016.

Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР