Міхаіл Сігізмундавіч Заржэцкі (, в. Няндама, Архангельская вобласць — ?) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1945 годзе. Працаваў загадчыкам Пінскага абласнога аддзела па будаўніцтве і архітэктуры, з 1956 па 1978 г. — галоўным архітэктарам Пінска.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Член КПСС з 1969 года.

Творчасць

Аўтар мемарыяльнага комплексу ў Цэнтральным парку (1965), будынкаў культурна-бытавога прызначэння, адзін з аўтараў помніка над брацкімі магіламі ў Пінску.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Пінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Архангельскай вобласці