Юдзім Залманавіч Новікаў (нар. , Сураж, Віцебская губерня — , Масква) — ваенны дзеяч, генерал-маёр (1959).
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1927 годзе. Скончыў ваенна-пяхотную школу (1930), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (1941). Камандаваў стралковымі падраздзяленнямі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штаба дывізіі і корпуса. Пасля вайны — начальнік штаба корпуса. Закончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1950). З 1951 года — старшы выкладчык, з 1959 года — начальнік кафедры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У 1969 годзе выйшаў у адстаўку.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонага Сцяга — тройчы Ордэн Суворава Ордэн Кутузава ІІ ступені Ордэн Леніна
Літаратура Новікаў Юдзім Залманавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 693.
Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ