Роальд Эдмундавіч Кнаўэр (, Свярдлоўск — 29 сакавіка 2021, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1961 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў, начальнікам аддзела ў праектных арганізацыях Алма-Аты, Свярдлоўска.

З 1974 года — намеснік галоўнага архітэктара Мінска, з 1980-га — начальнік майстэрні, з 1986 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску.

Памёр 29 сакавіка 2021 года. Пахаваны 30 сакавікаПАМЯТИ МАСТЕРА АРХИТЕКТУРЫ.

Творчасць Запраектаваў у аўтарскім калектыве студыя каляровага тэлебачання ў Свярдлоўску, жылыя дамы серыі ВТ-20, ВТ-21 з убудаванымі памяшканнямі абслугоўвання, крама «Саўле», рэстаран «Алматы», гасцініца і рэстаран «Ала-Тау», кафэ «Батагоз» у Алма-Аце, генплан 4-га мікрараёна з аб’ектамі жылля і культбыту горада нафтавікоў Новы Узень на паўвостраве Мангышлак (1961—1974).

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэстаран «Мінск» у Патсдаме (1977), Музей валуноў інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР (1979).

Сям’я Быў у шлюбе з архітэктаркай Галінай Анатолеўнай Кнаўэр (нар. 1937), меў дачку Альбіну Роальдаўну Кнаўэр (нар. 20.04.1965), дызайнерку інтэр'ераў.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя