Леакадзія Платонаўна Каленікава (, Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Ленінградскі будаўнічы інстытут у 1957 г. З 1957 г. — старшы архітэктар у Гомельграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць Асноўныя працы: генпланы Жыткавічаў (1958), Уваравічаў (1975) Буда-Кашалёўскага раёна, цэнтральных сядзібаў саўгасаў «Навасёлкі» Петрыкаўскага (1969, бронзавы медаль ВДНГ СССР), «Жгунскі» Добрушскага (1971, бронзавы медаль ВДНГ СССР), «1 Мая» Рагачоўскага (1972,1975) раёнаў Гомельскай вобласці, г.п. Старое Сяло Гомельскага конезавода, ПДП Рэчыцы (1957), забудова мікрараёнаў № 51, 63, 63а ў Гомелі (1980-82) і 16 у Жлобіне (1982, у аўтарскім калектыве).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Жыткавічаў Катэгорыя:Архітэктары Рэчыцы Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Жлобіна