Віктар Іванавіч Капылоў (, г. Холмск, Сахалінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белмясцпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: крамы «Гарызонт», «Несцерка», музычнае вучылішча імя Глінкі, інстытут культуры, Міжнародны выставачны комплекс (1970—1977, усе з Л. В. Маскалевічам, Г. У. Ласкавай) у Мінску, вытворча-галантарэйнае аб’яднанне ў Гомелі (1980), навучальна-вытворчае прадпрыемства глухіх у Барысаве (1982), аўтапарк у Светлагорску.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Светлагорска