Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП) — беларуская партыя хрысціянска-дэмакратычнага кірунку.
Створана ў выніку расколу Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці. Канферэнцыя БХДП прайшла ў Мінску ў 1994 годзе, зарэгістраваная 21 сакавіка 1995 года. Старшынёй партыі быў выбраны гісторык, філосаф Мікалай Крукоўскі, ягонымі намеснікамі сталі намеснік старшыні БНФ Юрый Хадыка, пісьменнік Язэп Янушкевіч, актывістка жаночага руху Людміла Пеціна. БХДП стварыла рэгіянальныя аддзяленні ў большасці вялікіх гарадоў Беларусі, шэраг сябраў БХДП былі выбраныя дэпутатамі мясцовых саветаў (напрыклад, Хрыстафор Жэляпаў і Міхась Шлык у Віцебску)Беларуская Хрысціянска-Дэмакратычная Партыя, Хрысціянска-Дэмакратычны Выбар і Маладзёжны Хрысціянска-Сацыяльны Саюз.
Не прайшла перарэгістрацыю ў 1999 годзе і была ліквідаваная, с. 113.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі Катэгорыя:Хрысціянска-дэмакратычныя партыі Катэгорыя:1994 год у Беларусі