Дарожна-транспартнае здарэнне ў Барысаўскім раёне, якое адбылося 17 мая 2020 года. Паводле інфармацыі СК РБ каля 20:00 на 461-м кіламетры аўтадарогі М-1 «Брэст — Мінск — граніцы Расіі» кіроўца Renault 19 выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з аўтамабілем «Джылі Атлас». Ад удару Renault адкінула пад колы фуры DAF. Пры аварыі загінулі шэсць чалавек, якія ехалі ў Renault. Кіроўцы «Джылі» і DAF пры ДТЗ цялесных пашкоджанняў не атрымаліСтрашная аварыя з шасцю ахвярамі здарылася пад Барысавам //Еўрапейскае радыё для Беларусіhttps://sk.gov.by/ru/news-ru/view/dtp-v-borisovskom-rajone-gde-pogibli-shest-chelovek-vozbuzhdeno-ugolovnoe-delo-9035/ ДТП в Борисовском районе с шестью погибшими: возбуждено уголовное дело //Сайт СКРБ. Пазней прадстаўнік Следчага Камітэта Юлія Ганчарова паведаміла СМІ, што, згодна слоў сведкаў, усе ахвяры гэтага ДТЗ (3 юнакі і 3 дзяўчаты) былі п’яныяСК: По словам свидетелей, все погибшие в аварии под Борисовом были пьяны // TUT.BY.
Папярэдняе ДТЗ з падобным маштабам колькасці ахвяр адбылося ў 2011 г. у Маларыцкім раёне.
Катэгорыя:Гісторыя Барысаўскага раёна Катэгорыя:Катастрофы 2020 года Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:Май 2020 года Катэгорыя:Падзеі 17 мая Катэгорыя:Транспартныя катастрофы ў Беларусі