Міхаіл Аляксандравіч Мяльгу́й (нар. ) — вучоны ў галіне прыкладной фізікі, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1995). Заслужаны вынаходнік БССР (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Дубрава Ракаўскай гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1956 годзе і працаваў настаўнікам у Крэўскай сярэдняй школе (у сучасным аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці). У 1958—1960 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. З сакавіка 1960 года па снежань 1961 года ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі — выкладчык, старшы выкладчык кафедры фізікі. Са снежня 1961 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, у лабараторыі фізічных праблем. У 1961—1964 годзе праходзіў навучанне ў аспірантуры. У 1964—1967 гадах працаваў начальнікам лабараторыі магнітных метадаў кантролю ў СКБ-3, потым — галоўным інжынерам і старшым навуковым супрацоўнікам Аддзела фізікі неразбураючага кантролю Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1970 года да выхаду на пенсію ў 1993 годзе М. А. Мяльгуй займаў пасаду загадчыка наноў створанай лабараторыі магнітных метадаў неразбураючага кантролю, а потым — галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па ўзаемасувязях магнітных і механічных уласцівасцей ферамагнітных матэрыялаў, магнітных метадах і сродках кантролю і інш. Распрацаваў фізічныя асновы метаду кантролю механічных уласцівасцей вырабаў з ферамагнітных сталей. Кіраваў падрыхтоўкай 6 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаваных прац: Физические методы неразрушающего контроля / Н. Н. Зацепин, А. А. Лухвич, М. А. Мельгуй; Акад. наук БССР, Отд. физики неразрушающего контроля. — Минск: Наука и техника, 1979. Магнитный контроль механических свойств сталей / М. А. Мельгуй; под ред. Н. Н. Зацепина; Акад. наук БССР, Ин-т прикл. физики. — Минск: Наука и техника, 1980.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1976), Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979) Заслужаны вынаходнік БССР (1990) Залаты, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя медаля ВДНГ БССР Прэмія Савета Міністраў СССР (1991).
Літаратура
Спасылкі Мельгуй Михаил Александрович // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Михаил МЕЛЬГУЙ: Формула счастья у каждого ученого своя // Союзное Вече, № 8 (540), 6 марта 2014 Мельгуй Михаил Александрович // База патэнтаў Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ Катэгорыя:Заслужаныя вынаходнікі БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР