Трафім Раманавіч Су́рта — магілёўскі летапісец канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя, першы аўтар Магілёўскай хронікі.

Біяграфія Быў купецкім старастам, неаднагазова абіраўся лаўнікам у магістрат. Цікавіўся гісторыяй Расіі і Польшчы. Належаў да патрятычна настроенай гарадской арыстакратыі, прытрымліваўся памяркоўных поглядаў.

Верагодна недзе ў 1660—1670 гадах Трафім Сурта распачаў свае запісы гістарычных падзей у Магілёве і сумежных землях. 29 мая 1693 года ён зрабіў, як яму меркавалася, апошні запіс, але насамрэч давёў хроніку да лета 1701 года. Запіс 1693 года выглядаў наступным чынам:

З восені 1709 года хроніку пачынай весці пераемнік Сурты — рэгент магілёўскай магдэбургіі (з 1734 года) Юрый Трубніцкі.

Летапіс, распачаты Суртам, з’яўляецца найкаштоўнейшай крыніцай па гісторыі Беларусі.

Літаратура Бяспанскі, С. І. Да гісторыі вывучэння Магілёўскай хронікі Сурты-Трубніцкіх / С. І. Бяспанскі // Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». — Магілёў, 1993. — С. 20—28.

Спасылкі Магілёў. Краязнаўства // УК ЦСДПБ г. Магілёў

Катэгорыя:Постаці Магілёва Катэгорыя:Храністы Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Магілёўскі магістрат Катэгорыя:Лаўнікі магілёўскія