Сяргей Васілевіч Марке́віч ( — ) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар тэхнічных навук (1971).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Стайкі (зараз ва Віцебскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, намеснік камандзіра па разведцы Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава»Известные люди Лепельщины . У 1944—1946 гадах на пасадах старшыні Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта, загадчыка аддзела Дзяржплана БССР. З 1946 года працаваў у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1952—1958 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара, з 1958 года — загадчыка лабараторыі. Адначасова ў 1946—1963 гадах выкладаў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. З 1989 года С. В. Маркевіч у Інстытуце радыяцыйных фізіка-хімічных праблем НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннем элементарных працэсаў каталізу, па радыяцыйным каталізе, радыёлізе арганічных і неарганічных дыэлектрыкаў. Стваральнік медыцынскага прэпарата «Рондэкс» — заменніка плазмы крыві.
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Леніна, ордэн Кутузава I ступеніМаркевич Сергей Васильевич // Партизаны Беларуси.
Літаратура
Спасылкі Известные люди Лепельщины // Лепельскі раённы краязнаўчы музей Маркевич Сергей Васильевич // Партизаны Беларуси. Специальный проект Издательского дома «Беларусь сегодня» и Национального архива Республики Беларусь
Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ва Ушацкім раёне