Святла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская, па нараджэнні Піліпчук (нар. , Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская палітычная дзеячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года; перакладчыца.
Згодна з афіцыйна абвешчанымі вынікамі выбараў, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года, Ціханоўская набрала крыху больш за 10 % галасоў выбаршчыкаў, заняла другое месца. На думку яе прыхільнікаў і шэрагу аналітыкаў, вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя: на самай справе, Святлана Ціханоўская набрала значна больш галасоў, чым пра гэта заяўлена рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, і павінна лічыцца абраным прэзідэнтам краіны (або праходзіць у другі тур разам з А. Лукашэнкам).
Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў у Беларусі пачаліся акцыі пратэсту. Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзейным прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года выехала з Беларусі ў Літву, пасля чаго здзейсніла шэраг паездак па іншых краінах.
10 верасня 2020 года Сейм Літвы прызнаў Святлану Ціханоўскую законным прэзідэнтам БеларусіЛитва признала Тихановскую законным президентом Белоруссии, аднак сама Ціханоўская звыш двух гадоў не пазіцыянавала сябе як кіраўнік дзяржавы, выбраны прэзідэнт ці прэзідэнт БеларусіТихановская не видит себя президентом Белоруссии // Коммерсантъ, 20.09.2020Тихановская отказалась называть себя президентом // Lenta.ru, 12.10.2020 (толькі ў лістападзе 2022 г. яна абвясціла ў артыкуле для выдання «Politico», што з’яўляецца «выбраным прэзідэнтам Беларусі» — «Belarusian president-elect»)https://www.politico.eu/article/sviatlana-tsikhanouskaya-belarus-opposition-leader-democracy-elections-alexander-lukashenko-vladimir-putin-russia-ukraine/. У Польшчы і Германіі яе, аднак, і ў канцы 2020 года прымалі па дзяржаўным пратаколе як найвышэйшую службовую асобу дзяржавы.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася 11 верасня 1982 года ў пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў кіроўцам, маці — кухарам.
Ва ўзросце 12 гадоў Святлана Піліпчук упершыню па праграме «Дзеці Чарнобыля» трапіла ў Ірландыю, дзе жыла ў пасёлку у сям’і Генры Дзіна. Пасля яна шмат гадоў прыязджала сюды ўлетку.
У 2000 годзе скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 2 пасёлка Мікашэвічы. Затым скончыла філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Замежныя мовы (англійская, нямецкая)».
Жыла ў Гомелі, працавала перакладчыцай з англійскай мовы ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірландыя). У 2005 годзе выйшла замуж за прадпрымальніка Сяргея Ціханоўскага, з якім мае дваіх дзяцей. Пазней сям’я пераехала ў Мінск. Валодае сумесна з мужам кампаніямі ТДА «Компас» і ТАА «Вясёлка забаў» (51 % — Сяргей Ціханоўскі, 49 % — Святлана Ціханоўская).
Палітычная кар’ера
Рэгістрацыя на выбарах 15 мая 2020 года, пасля адмовы Цэнтральнай камісіі па выбарах у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы яе мужа, Сяргея Ціханоўскага, за гадзіну да заканчэння вызначанага тэрміну Святлана Ціханоўская падала дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, якую 20 мая зарэгістравалі. Кіраўніком штаба стаў муж. 29 мая ў час пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у Гродне ён быў затрыманы, як і каардынатар ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў ды іншыя — усяго 10 чалавек.
Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую, людзі стаялі ў гіганцкіх чэргах у Мінску і іншых гарадах. На членаў ініцыятыўнай групы здзяйсняўся ціск, каардынатараў і актывістаў затрымлівалі, 15 мая быў затрыманы прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў. Разам з сябрамі ініцыятыўнай групы арыштоўваліся і сабраныя подпісы. 11 чэрвеня Святлана Ціханоўская апублікавала зварот, дзе паведаміла, што здымае пікеты па зборы подпісаў у Мінску і абласных гарадах праз небяспеку правакацый у дачыненні да сябраў ініцыятыўнай групы. Але яна абвясціла, што мае намер працягваць удзел у выбарах.
Святлана Ціханоўская сабрала каля 105 тысяч подпісаў. 30 чэрвеня ў ЦВК былі адпраўлены дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты. 14 ліпеня на пасяджэнні ЦВК Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты. Нягледзячы на недахоп у падатковай дэкларацыі (не паказала, што ва ўласнасці яе мужа ёсць дом у Гомельскай вобласці), члены ЦВК аднагалосна падтрымалі гэтую прапанову.
Перадвыбарная кампанія
16 ліпеня прадстаўнікі штабоў Святланы Ціханоўскай, а таксама Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якім ЦВК было адмоўлена ў рэгістрацыі, аб’ядналіся і прадставілі агульныя мэты, сярод якіх заклік да галасавання 9 жніўня, удзел у назіранні за выбарамі, вызваленне палітычных і эканамічных зняволеныхt.me/viktarbabarykaofficial. Святлана Ціханоўская пазіцыянавала сябе як пераходны кандыдатbelsat.eu.
19 ліпеня адбылася першая сустрэча з выбаршчыкамі ў Мінску на плошчы Бангалор, дзе сабралася каля 7-10 тысяч чалавек. На яе перадвыбарчыя мітынгі збіраліся тысячы людзей у Барысаве, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Гродне, Брэсце і іншых гарадах. У шэрагу гарадоў (Пінск, Стоўбцы, Слуцк, Салігорск і інш.) улады арганізаваць сустрэчы з выбарцамі Святлане Ціханоўскай не дазволілі.
20 ліпеня Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіла ў эфіры дзяржаўнага радыё, заявіўшы, што адным з матываў удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах стала затрыманне яе мужа Сяргея Ціханоўскага. 21 і 28 ліпеня выступіла па нацыянальным тэлеканале «Беларусь 1».
20 ліпеня стала вядома, што Святлана Ціханоўская дзеля бяспекі вывезла сваіх дзяцей з Беларусіtass.ru.
27 ліпеня была апублікаваная перадвыбарная праграма. У ёй кандыдат паабяцала ў выпадку свайго абрання правесці новыя дэмакратычныя выбары ўжо праз паўгады, зладзіць рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі Беларусі 1994 года, скараціць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, усталяваць абмежаванне па колькасці тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта і забяспечыць падзел улад. Таксама яна абяцала правесці новыя парламенцкія выбары, пашырыць паўнамоцтвы органаў мясцовага самакіравання і кіравання, зняць бар’еры для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, даць яму безадсоткавыя пазыкі, падтрымаць стратныя дзяржпрадпрыемствы. Ад адказу на пытанне, ці патрэбна Беларусі паглыбленая інтэграцыя з Расіяй, Ціханоўская ўхілілася, спаслаўшыся на тое, што не плануе быць сталым прэзідэнтамРБК, 13 августа 2020 года. Светлана Тихановская. Нужна ли Белоруссии углубленная интеграция с Россией?.
30 ліпеня ў парку Дружбы народаў у Мінску прайшоў афіцыйны пікет кандыдата Ціханоўскай, на якім, паводле ацэнак, сабралося да 70 тысяч чалавекРазное. Светлана Тихановская на многотысячном митинге в Минске: власти тратят бюджетные деньги на ледовые дворцы, а на больных детей у них средств не хватает, што стала самым масавым мітынгам у Беларусі з 1991 года.
6 жніўня ўлады Мінска сарвалі правядзенне мітынгу на плошчы БангалорТихановская отменила предвыборный митинг в Минске, 6.08.2020. Прадстаўнікі штаба Святланы Ціханоўскай у той жа дзень заявілі, што сустрэча з ёй адбудзецца ўвечары ў Кіеўскім скверы, але тысячы людзей, якія сабраліся, не дачакаліся кандыдата ў прэзідэнты. Пасля затрымання двух асноўных памочнікаў Святлана Ціханоўская вырашыла 8 жніўня пакінуць кватэру і не начаваць дома перад выбарамі, каб не заставацца аднойНакануне выборов Тихановская покинула свою квартиру в Минске ради безопасности, 8 августа 2020.
Пасля выбараў 10 жніўня ЦВК Беларусі заявіў аб перамозе Аляксандра Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская, якая набрала, паводле папярэдніх звестак ЦВК, 10,09 %РБК, 13 августа 2020. ЦИК отчиталась о почти 15 % голосов за Тихановскую в Минске, з гэтым не пагадзілася і запатрабавала пераліку галасоў, падаўшы скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Тут у Святланы Ціханоўскай адбылася размова з двума прадстаўнікамі сілавых органаўЛидия Ермошина: Если люди думают, что мы пересмотрим и присудим победу Тихановской, так не бывает, kp.by, 14.08.2020., пасля чаго яе вывелі з будынка і адвезлі дадому, каб сабраць некаторыя рэчы. Да яе далучылася Марыя Мароз, кіраўніца выбарчага штабу, на чыім аўтамабілі ў суправаджэнні міліцэйскіх машын паехалі да мяжы з Літвой. Як згадвала Святлана Ціханоўская, пасажырскае месца заняў кіраўнік Апэратыўна-аналітычнага цэнтра Андрэй Паўлючэнка, наперадзе і ззаду ішлі міліцэйскія машыны. Уначы ля мяжы, куды ўжо былі дастаўленыя двое дзяцей Марыі Мароз, А. Паўлючэнка выйшаў з машыны і сказаў рухацца праз памежны постnewyorker.comРадыё Свабода .
11 жніўня літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус абвясціў, што Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Літве. У той жа дзень быў апублікаваны відэазварот, дзе яна заявіла, што «народ Беларусі зрабіў свой выбар», падзякавала ўсім суграмадзянам, што падтрымлівалі яе, папрасіла суайчыннікаў у Беларусі не выходзіць на вуліцу і «не супрацьстаяць міліцыі, не падвяргаць свае жыцці небяспецы», а таксама паведаміла, што выехала ў Літву «абсалютна самастойна»ЦИК Белоруссии огласила предварительные итоги выборов, РБК, 11.08.2020.news.tut.by . Пазней яна патлумачыла гэты зварот пагрозамі з боку беларускіх уладаў у дачыненні да яе і дзяцейbuzzfeednews.com.
У КДБ РБ заявілі, што на Святлану Ціханаўскую рыхтаваўся замах прыхільнікамі апазіцыі — пратэстоўцам патрэбна была «сакральная ахвяра»Тихановская в видеообращении объяснила отъезд из Белоруссии. Аляксандр Лукашэнка загадаў выкарыстаць у гэты час супрацоўнікаў спецпадраздзялення КДБ «Альфа»belta.by. Паводле яго версіі, Ціханоўскай перад ад’ездам было перададзена з бюджэту 15 тысяч долараў.
Дзейнасць за мяжой
14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Каардынацыйнай рады (КР) для трансфера ўлады ў Беларусіt.me/pulpervoiШтаб Тихановской создает координационный совет для трансфера власти // Коммерсантъ, 15.08.2020. Неўзабаве Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь назваў гэты орган незаконнымТихановская заявила о желании пообщаться с российскими властями // Коммерсантъ, 11.11.2020. 19 жніўня Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнай рады. Членаў КР абвінавачвалі ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады і здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. З цягам часу шэраг сябраў КР былі затрыманы альбо вымушаны пакінуць краіну.
17 жніўня 2020 года Святлана Ціханоўская заявіла аб гатоўнасці стаць «нацыянальным лідарам Беларусі»Тихановская заявила, что готова стать национальным лидером. 19 жніўня яна звярнулася да Еўрапейскага савета, кіраўнікоў дзяржаў, лідараў ЕС, заклікаўшы іх не прызнаваць афіцыйныя вынікі выбараўAddress to European Council | Обращение к Европейскому совету // Страна для жизни. 19 августа 2020. 21 жніўня Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да працаўнікоў буйных беларускіх прадпрыемстваў заклікала іх да пашырэння страйкавага руху па ўсёй краіне, патрабуючы ад улад спыніць гвалт, вызваліць палітычных зняволеных, правесці празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбарыПобедим режим вместе. Забастовка продолжается | Светлана Тихановская // Страна для жизни. 21 августа 2020..
У верасні-кастрычніку адбыўся шэраг сустрэч з лідарамі еўрапейскіх дзяржаў (у тым ліку з Эманюэлем Макронам і Ангелай Меркель), еўрапейскімі дэпутатамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. 4 верасня Святлана Ціханоўская выступіла на нефармальных слуханнях у Савеце бяспекі ААН і прапанавала абмеркаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі на спецыяльным пасяджэнні Савета бяспекіbelisrael.info.
З 6 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўключана ў базу асоб, якія вышукваюцца МУС Расіі. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка раскрыў падрабязнасці крымінальнай справы Ціханоўскай па артыкуле аб закліках да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы, а 19 кастрычніка паведаміў аб зафіксаваных выпадках вымагальніцтва грошай для «палітвязняў і страйкоўцаў»Дожили до понедельника. Что изменилось в Белоруссии за три месяца после выборов // Журнал «Огонёк» № 43 от 02.11.2020Белорусская забастовка покатилась по рельсам. Её масштабы пока невелики, но уже заметны // Газета «Коммерсантъ» № 198 от 28.10.2020.