Ада Львоўна Муладжанава (, Харкаў) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Фрунзенскі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Украіны, Кыргызстана, Узбекістана (1955—1974). З 1974 г. — старшым архітэктарам у Мінскпраекце, з 1979 па 1980 г. — кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Запраектавала будынкі Кіргізземсельгаспраекта, райкама партыі і райвыканкама ў Фрунзэ, удзельнічала ў праектаванні мікрараёнаў у Ташкенце і Какандзе, цырка ў Фрунзэ.
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: комплекс Белбыттэхпраекта, Дом мод (1983), тыпавы праект школы ў мікрараёне Зялёны Луг-6 (1979, прывязка з перапрацоўкай) у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Бішкека Катэгорыя:Архітэктары Ташкента Катэгорыя:Архітэктары Каканда