Аль-Амаль (, «Надзея») — эмірацкая аўтаматычная міжпланетная станцыя, якую адправілі да Марса ў рамках Emirates Mars Mission (араб. مشروع الإمارات لاستكشاف المريخ) з Японіі 19 ліпеня 2020 года 21:58:14 UTCКитай перевозит ракету на место запуска предстоящей миссии на Марс , 19 июля 2020 года з касмічнага цэнтра Танэгасіма пры дапамозе ракеты-носьбіта H-IIAЯпонская ракета отправилась на Марс с зондом, принадлежащим ОАЭ , 20 июля 2020Япония запустила к Марсу космический зонд ОАЭ «Аль-Амаль»Японская ракета готова отправить в космос первый марсианский зонд ОАЭ , 19 июля 2020. 14 і 15 ліпеня ААЭ двойчы пераносіла старт місіі Mars Hope Probe з-за навальнічных аблокаў на касмадромеОАЭ перенесли миссию на Марс на неопределённый срок.
Гэта першы марсіянскі спадарожнік Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і арабскага свету ў цэлым. Апарат быў створаны пры супрацоўніцтве Касмічнага цэнтра Махамеда ібн Рашыда і амерыканскай Лабараторыі атмасфернай і касмічнай фізікі ва Універсітэце Каларада, а таксама іншых арганізацый, такіх як універсітэт штата Арызона і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі
Навуковая мэта, пастаўленая перад гэтым спадарожнікам, — стварэнне поўнай карціны марсіянскай атмасферы. Апарат будзе даследаваць, як змяняецца надвор’е на працягу дня і на працягу года, вывучаць метэаралагічныя падзеі ў ніжніх пластах атмасферы, такія як пылавыя буры, а таксама назіраць за надвор’ем у розных геаграфічных абласцях Марса.
14 лютага 2021 года апарат зрабіў свой першы фотаздымак МарсаЭмиратский зонд Hope прислал первое фото Марса // РИА Новости, 14 фев 2021.
Катэгорыя:Даследаванне Марса Катэгорыя:2020 год у Азіі Катэгорыя:2020 год у касманаўтыцы Катэгорыя:Навука ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах