Яўген Яўгенавіч Анегін (нар. , Кастрама, Расія — ) — вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1989)Нацыянальная бібліятэка Беларусі/ ЛІПЕНЬ .

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955). З 1956 года вядучы канструктар Мінскага завода аўтаматычных ліній. З 1963 года вядучы канструктар, начальнік аддзела, галоўны інжынер, намеснік начальніка канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання (КБТЭМ) Міністэрства электроннай прамысловасці СССР (Мінск). З 1971 года намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце навукова-вытворчага аб’яднання «Планар», галоўны інжынер КБТЭМ, з 1974 года генеральны дырэктар НВА «Планар», начальнік КБТЭМ.

Навуковая дзейнасць Даследаванні ў галіне тэорыі праектавання прэцызійнага тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці вялікіх і звышвялікіх інтэгральных схем, прынцыпаў яго пабудовы і тэхналогіі вырабу. Распрацаваў новыя фізічныя і тэхналагічныя прынцыпы пабудовы оптыка-механічнага і зборачнага абсталявання ў вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі і сродкі для іх рэалізацыі.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 46 вынаходак.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за распрацоўку і ўкараненне ў масавую вытворчасць высокачастотных транзістараў серыі КТ-315.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1981), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1986), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалёмЯўген Яўгенавіч Анегін.

Асноўныя працы Робототехника в технологическом оборудовании для микроэлектроники // Электронная промышленность. 1981. Вып.10. Обеспечение точности и производительности прецизиционного оборудования // Там же. 1983, № 1. Точное машиностроение для микроэлектроники. Мн.: Радио и связь, 1986. Автоматическая сборка интегральных схем. Мн.: Вышэйшая школа, 1990 (совм. с В. А. Зеньковичем, Л. Г. Битно).

Спасылкі Яўген Яўгенавіч Анегін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі