Фельдфебель (з ) — воінскае званне старшага унтэр-афіцэра ў пяхоце Рускай імператарскай арміі і ў арміях некаторых краін.
У Расійскай імперыі званне прысутнічала ва ўсіх родах сухапутных войскаў, акрамя кавалерыі. Фельдфебель з’яўляўся памочнікам камандзіра роты і яго намеснікам пры адсутнасці афіцэраў. Па выконваемых абавязках званне фельдфебеля адпавядае званню старшыны ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
Фельдфебель у анлайн-слоўніку skarnik.by
Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі