«Інстытут БелНДІБ» — беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва, заснаваны ў 1957 году ў Мінску.
Уключае філіял — «Навукова-тэхнічны цэнтр» (г. Брэст, вул. Маскоўская, 267/2) Філіял РУП "Інстытут БелНДІБ" — Навукова-тэхнічны цэнтар.
Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў.
Мінуўшчына Падстава для інстытута была заснавана 2 снежня 1944 году ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР на правах Сектара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Аддзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.
З 1957 па 1963 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, які ўяўляў сабой комплексны навукова-даследчы інстытут, які распрацоўваў горадабудаўнічыя, архітэктурна-будаўнічыя, цеплафізічныя і акустычныя праблемы індустрыяльнага жыллёвага, прамысловага і сельскагаспадарчага будаўніцтва , Потенциал БелНИИС – ресурс благополучия строительной отрасли(руск.). З 1963 па 1988 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР), на базе якога супольна з праектнымі арганізацыямі былі створаны БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІПдзіпрасельбуд, БелНДІАКБ (прым. арганізацыі і кіраванні будаўніцтвам). З 1988 па 1991 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва НПТА «Белбуднавука», аб’яднаў ІБіА, БелНДІАКБ і доследны завод. З 1991 па 1994 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Дзяржбуда Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 2006 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь. З 2006 году — РУП «Інстытут БелНДІБ» (Навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтву «Інстытут БелНДІБ»).
Выдавецкая дзейнасць З 2007 году інстытут выдае штогадовы зборнік навуковых працаў «Праблемы сучаснага бетону і жалезабетону» А зборніке "Праблемы сучаснага бэтону і жалезабэтону" (руск.).
Зноскі
Катэгорыя:Вуліца Францыска Скарыны (Мінск) Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Мінска Катэгорыя:Навуковыя інстытуты паводле алфавіта