Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі (нар. , Юрацішкі, Іўеўскі раён) — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук (2014), прафесар (2018), першы прарэктар ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі».
Біяграфія У 1986 годзе з сярэбраным медалём скончыў сярэднюю школу № 5 у Пінску Брэсцкай вобласці. У 1987—1989 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў радах Савецкай Арміі. У 1989 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максім Танка, які скончыў у 1994 годзе з дыпломам з адзнакай. Атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра адукацыі ў галіне гісторыі.
У 1993—1998 гадах намеснік дырэктара сярэдняй школы № 179 г. Мінска, у 1998—2003 гадах дырэктар сярэдняй школы № 199 г. Мінска. У 2003—2007 гадах начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска.
У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Гарадское самакіраванне ў велікакняжацкіх уладаннях заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага», у 2014 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV—XVIII ст.)» (2014).
З жніўня 2007 года працуе ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі прарэктарам па вучэбна-метадычнай рабоце, з мая 2011 года — першым прарэктарам. З 1 верасня 2008 года з’яўляецца таксама прафесарам кафедры кіравання і эканомікі адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі; з верасня 2018 года — прафесарам кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.
З’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Вестник МГИРО»; членам саветаў па абароне доктарскіх дысертацый па гістарычных навуках пры БДУ і БДПУ імя Максіма Танка; экспертам Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
Навуковая дзейнасць Прадметам навуковых інтарэсаў з’яўляецца вывучэнне самакіравання дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх гарадоў Вялікага княства Літоўскага, інстытуты прамой дэмакратыі гарадскіх суполак, карпаратыўнае самакіраванне цэхаў, гільдый і брацтваў, а таксама суполак нацыянальных меншасцей, гісторыя Праваслаўнай Царквы. З’яўляецца аўтарам 7 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматыі, 2 духоўна-асветніцкіх выданняў, больш за 130 артыкулаў па дадзенай тэматыцы.
Займаецца таксама пытаннямі менеджменту і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы адукацыі, фінансава-гаспадарчай і планава-эканамічнай дзейнасці, кадравай палітыкі ўстаноў адукацыі, працы са зваротамі грамадзян ва ўстановах адукацыі, арганізацыі факультатыўных заняткаў, працы з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі, развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у г. Мінску. З’яўляецца аўтарам (суаўтарам) каля 60 публікацый, шэрагу навучальных праграм для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў адукацыі па дадзенай тэматыцы.
Узнагароды
Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Падзячныя лісты і Ганаровая грамата адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Ганаровыя граматы адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска Падзяка і Грамата Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Падзякі і Ганаровыя граматы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Падзяка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Падзяка Мінгарвыканкама Падзяка, Грамата і Ганаровая грамата Беларускага рэспубліканскага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Падзяка, Грамата і Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" Падзяка Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь юбілейны медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль ордэна Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага медаль БПЦ "Свяшчэннамучанік прэсвітар Уладзімір Хіраска" першай ступені юбілейны медаль БПЦ «У памяць 500-годдзя Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра» медаль Лідскай епархіі БПЦ «Прападобнамучаніка Галактыёна Лідскага» другой ступені памятны знак «75 гадоў першага адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі» Раждзественская прэмія «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» Беларускай праваслаўнай царквы і Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя Святых Мефодзія і Кірыла» Гранты Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйных праектаў «Арганізацыя адукацыйнай прасторы грамадска-гуманітарнага профілю», «Стварэнне рэгіянальнай сістэмы выяўлення, развіцця і падтрымкі адораных дзяцей», «Сістэма работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця ва ўстановах адукацыі сталіцы».
Крыніцы
Літаратура
Гулидова, В. «У сердца моего там побратимы»…: Год малой родины / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2018. — 14 сакавіка. — № 19. — С. 3.
Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага