Кальварыйскія могілкі, або КальварыяРасклад набажэнстваў на могілках Барысаўскага дэканату — каталіцкія могілкі горада Барысава, размешчаныя ў вёсцы Вуглы, на паўночны ўсход ад горада.
Гісторыя
Могілкі былі заснаваны ў пачатку XIX стагоддзя, калі побач з каталіцкай капліцай пачалі хаваць нябожчыкаў.
У XIX стагоддзі на могілках узведзена цагляная капліца ў стылі класіцызму.
У пачатку XX стагоддзя на месцы старой была пабудавана новая драўляная капліцаŻyskar J. Nasze kościoły. Djecezja Mińska. Warszawa, 1912. S. 206.. Паводле мясцовай легенды, яна ўзведзена панам на месцы, дзе яго сляпая дачка ўбачыла постаць ЕзусаПамяць пра Віктара Шутовіча жыве ў Барысаве.
Капліцу з бакоў атачалі 4 каплічкі, у якіх знаходзіліся постаці евангелістаў. Акрамя гэтага, на могілках стаялі яшчэ 12 капліцаў са стацыямі Крыжовага Шляху — С. 135.
Пасля закрыцця касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў капліцы на могілках знаходзіўся цэнтр барысаўскай каталіцкай парафіі. Капліца была знішчана ў 1950-я гады, паводле іншых звестак была разабраная ноччу вайскоўцамі ў 1961 годзе.
У 1995 годзе на месцы старой капліцы пабудавана новая з цэглы.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Віктар Шутовіч (1890—1960) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуглы (Барысаўскі раён) Катэгорыя:Могілкі Беларусі
Катэгорыя:Барысаў Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі