Джэрэмі Чарлз Роберт Кларксан (, нар. года, Данкастэр, Паўднёвы Ёркшыр, Вялікабрытанія) — англійскі тэлевядучы і журналіст, які спецыялізуецца на аўтамабільнай тэматыцы.
Шырока вядомы як вядучы тэлевізійнага шоу «Top Gear» карпарацыі BBC, які атрымаў прэмію «Emmy» у 2005 годзе. Аўтар штотыднёвых калонак для газет «Sunday Times» і «Sun». Разам з Джэймсам Мэем быў першым, хто дасягнуў паўночнага магнітнага полюса Зямлі на аўтамабілі, што ўвайшло ў адзін з выпускаў тэлеперадачы «Top Gear».