Турыст — гасцініца ў Мінску, размешачаная па Партызанскім праспекце, 81.
Гісторыя Пабудавана ў 1973 годзе са зборнага жалезаботону па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава і А. Гуля.
Рэстаўрацыя мазаікі Пры стварэнні мазаічнага пано «Беларусь партызанская» былі дапушчаны тэхнічныя памылкі. У пачатку 1990-х гадоў пано пачало разбурацца. Яно складалася больш як з 4 мільёнаў маленькіх плітак смальты, якія былі выраблены на заводзе ў Лісічанску (Украіна). Да 2014 года каля 50 % пано абсыпалася, а смальта прыйшла ў непрыдатнасць.
У 2013 годзе па рашэнні Мінгарвыканкама да аднаўлення пано прыступілі спецыялісты Белрэстаўрацыі. Паколькі дастаць арыгінальную смальту было немагчыма, была знойдзеная падобная, лепшая па якасці ў Санкт-Пецярбургу. Каб паменшыць розніцу ў нюансах колеру з аўтэнтычнымі фрагментамі, адноўленыя былі прытаніраванавыя.
Сценавыя панэлі, на якіх мацавалася пано, знаходзілася ў перадаварыйным стане і патрабавалі замены. Адной з асноўных прычын разбурэння стала карозія арматурнай сеткі. Паміж панэлямі былі дрэнна заштукаваныя шчыліны, куды пранікала цёплае паветра, і ў халодны перыяд года на ўнутранай паверхні пано ўтвараўся кандэнсат. У выніку бетон разбурыўся. Блізкасць метро і трамвайных шляхоў паскорыла гэты працэс.
Працы праводзіліся за кошт сродкаў горада з удзелам рэспубліканскага бюджэту і працягваліся два гады. Мазаіка была ўрачыста адкрытая 9 кастрычніка 2015 года20 миллиардов на реставрацию. В Минске открыли обновленное панно «Партизаны» .
Архітэктура Складаецца з лаканічнага па архітэктуры 14-павярховага корпуса, выкананага з жалезабетону і шкла, і прылеглага да яго 1—2-павярховага аб’ёму складанай канфігурацыі. Франтальныя фасады рытмічна расчлянёны міжпаверхавымі гарызантальнымі панелямі, квадратнымі аконнымі праёмамі, вертыкальнымі рэбрамі ў прасценках. Лёгкасць будынку надаюць V-падобныя жалезабетонныя апоры. Вышынны корпус з камфартабельнымі жылымі пакоямі разлічаны на 550 месцаў. У нізкім аб’ёме размешчана развітая вестыбюльная група памяшканняў, рэстаран, банкетная зала, канферэнц-зала, фае.
Архітэктурная пластыка ўзбагачана сродкамі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (мастацкія кіраўнікі Л. Пагарэлаў, А. Кішчанка). Тарэц будынка аздоблены вялікім мазаічным пано «Беларусь партызанская» (мастакі А. Кішчанка, С. Сакалоў). Кампазіцыя смальтавай мазаікі прыцягвае да сябе ўвагу напружанай аранжава-чырвонай гамай, спалучэннем жоўтых і карычнева-чорных колераў. Яна сімвалізуе адзінства народа, памяць аб народных мсціўцах, якія ў небяспечны для Радзімы час узняліся на яе абарону. Лініі пано, якім нададзена форма канцэнтрычных кругоў, кантрастуюць з прамавугольнымі формамі будынка.
Сувязь архітэктурнай і выяўленчай пластыкі вызначае і ўнутранае афармленне будынка. Вар’іруюцца тэмы прыроды, народнага мастацтва і рамёстваў Беларусі, навукова-тэхнічных дасягненняў. Такая тэматычная накіраванасць адпавядае прызначэнню гасцініцы, якая з’яўляецца адным з турысцкіх цэнтраў рэспублікі. Вестыбюль упрыгожаны сферычнымі каванымі чашамі, зала рэстарана — дэкаратыўнай скульптурнай кампазіцыяй «Поры года» (мастакі А. Кішчанка, скульптура С. Ларчанка). Дзверы-рашоткі з мудрагелістымі ўзорамі аддзяляюць рэстаранную залу ад вестыбюля (мастак Ю. Любімаў; метал, коўка). Аскетычную прастату хола змякчае габелен «Чалавек пазнае свет» (мастакі А. Кішчанка, А. Бельцюкова, Г. Гаркуноў). Ва ўнутраным дворыку ўстаноўлена бетонная дэкаратыўная скульптура «Юнацтва» (скульптар С. Ларчанка).
Літаратура
Катэгорыя:Партызанскі праспект (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:1973 год у Мінску Катэгорыя:Гасцініцы Мінска