Джэнет Мойра Бэкхаўс (8 лютага 1938 — 3 лістапада 2004) — англійская вучоная, куратар рукапісаў у Брытанскім музеі і вядучы спецыяліст у галіне ілюмінаваных манускрыптаў.
Ранняе жыццё і адукацыя Джэнет Бэкхаўс нарадзілася ў , Уілтшыры, у сям’і Джозефа Холма і Джэсі Чыверс Бэкхаўсаў. Яе бацька быў прадаўцом кармоў для ската. Яе брат Джон Дэвід Бэкхаўс стаў скульптарам і аўтарам.
Бэкхаус вучылася ў і . У Бэдфардзе яна працавала з і палеографам .
Кар’ера У 1962 годзе Бэкхаус пачала працаваць у аддзеле рукапісаў Брытанскага музея ў якасці памочніка захавальніка заходніх рукапісаўPamela Porter and Shelley Jones, «Janet Backhouse: Colleague and Friend», in Michelle P. Brown and Scot McKendrick (eds), Illuminating the Book: Makers and Interpreters: Essays in Honour of Janet Backhouse (London: The British Library, 1998), p. 11.. У гэтай ролі, яна каталагізавала дакументы ўнучкі Байрана лэдзі , суправаджала рукапіс цара Івана Аляксандра ў Балгарыю ў 1977 годзе і Ліндзісфарнскае Евангелле, якое выстаўлялася ў Дарэмскім саборы ў 1987 годзе ў гонар 1300-годдзя са смерці . Яна таксама сумесна з арганізоўвала ў 1991 выстаўку англа-саксонскіх артэфактаў і рукапісаў у Брытанскім музеі.
Бэкхаус была членам , супрацоўнікам , і служыла ў якасці дарадцы ў . Яна была абраная членам Міжнароднага камітэту лацінскай палеаграфіі () у 1993 годзе. Яна рэдагавала матэрыялы Харлакстонскага сімпозіуму па медіявістыцы ў 1998 годзе. Яна пайшла на пенсію з Брытанскай бібліятэкі ў якасці куратара манускрыптаў у 1998 годзе. Да канца сваёй кар’еры «яна мела міжнародную рэпутацыю адной з самых выдатных вучоных у сваёй галіне»Obituary in The Times, 29 December 2004. Accessed 3 August 2010..
Бэкхаус памёрла ў 2004 годзе ад рака ва ўзросце 66 гадоў у Баце Яна была аўтарам публікацыі «A Masterpiece Reconstructed: The Hours of Louis XII» (2005), якая была апублікавана пасля яе смерці. «Illuminating the Book: Makers and Interpreters: Essays in Honour of Janet Backhouse» быў апублікаваны з нагоды яе выхаду на пенсію пад рэдакцыяй Мішэль Браўн і Скота МакКендрыка (1998)Pamela Porter and Shelley Jones, «Janet Backhouse: Colleague and Friend», in Michelle P. Brown and Scot McKendrick (eds), Illuminating the Book: Makers and Interpreters: Essays in Honour of Janet Backhouse (London: The British Library, 1998), p. 11..
Абраная бібліяграфія
The Illuminated Manuscript (1979) The Lindisfarne Gospels (1981) — on the Lindisfarne Gospels Books of Hours (1985) The Becket Leaves (1988) The Luttrell Psalter (1989) — on the Luttrell Psalter The Bedford Hours (1990) — on the Bedford Hours The Isabella Breviary (1993) — on the Isabella Breviary The Illuminated Page: Ten Centuries of Manuscript Painting in the British Library (1997) The Hastings Hours (1997) The Sherborne Missal (1999) — on the Sherborne Missal Medieval Rural Life in the Luttrell Psalter (2000) Medieval Birds in the Sherborne Missal (2001) Illumination from Books of Hours (2004)
Катэгорыя:Гісторыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Вялікабрытаніі