Антуа́н Мартэ́ль (; 1899—1931) — французскі мовазнаўца, славіст, прафесар універсітэта ў Лілі (Францыя).

Біяграфія

Антуан Мартэль прытрымліваўся левых хрысціянскіх ідэй. Ён цікавіўся і працаваў з культурамі і мовамі Усходняй Еўропы, і выдатна валодаў польскай і рускай мовамі, а таксама вывучаў і валодаў украінскай і беларускай. У 20-я гады XX стагоддзя ён быў адным з першых у Францыі даследчыкаў, хто ўжыў комплексны аўтаномны падыход да вывучэння ўкраінскай і беларускай моў, якімі цікавіўся перадусім у гістарычнай перспектыве. Хоць асноўныя працы даследчыка прысвечаныя польскай і рускай мовам, Антуан Мартэль досыць поўна аналізуе ў іх сітуацыю з старабеларускай і стараўкраінскай мовамі, якія называе «рутэнскай мовай».

У беларускім кантэксце асабліва цікавая і важная праца — «La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569/1667» (), якая выйшла пасмяротна.

Мовазнаўца памёр ад сухотаў у 1931 годзе.

Галоўныя працы La langue polonaise dans les pays ruthènes: Ukraine et Russie Blanche 1569/1667. — Lille 1938. Michel Lomonosov et la langue litteraire russe. — 1933.

Спасылкі Гарбацкі, У. Франкамоўная беларусіка лонданскай Скарынаўкі. «Новы час», 31 студзеня 2016.

Катэгорыя:Славісты Францыі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу