Іосіф Ігнатавіч Мацюке́віч (, в. Гернікі Гродзенская губерні, Расійская імперыя, цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці — 16 верасня 1938, Менск, турма НКУС) — беларускі мовазнавец.
Біяграфія Скончыў БДУ. З кастрычніка 1930 года вучоны сакратар, з ліпеня 1930 — намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства БелАН. Прымаў удзел у рэфармаванні беларускага правапісу.
31 кастрычніка 1933 года арыштаваны ДПУ БССР па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Пастановай пазасудовага органа 9 верасня 1934 года прысуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. 2 ліпеня 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ў Мінску, у турме НКУС (цяпер СІЗА КДБ). Па першым прысудзе рэабілітаваны 16 жніўня 1956, па другім — 21 лістапада 1956 года.
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў Беларусі