Слоўнік на́зваў насе́леных пу́нктаў — серыя слоўнікаў, якія ўключаюць у сябе ўсе наяўныя назвы населеных пунктаў Беларусі ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падраздзяленняў (вобласць, раён, пасялковы і сельскі саветы).

Назвы населеных пунктаў падаюцца на беларускай і рускай мовах (ранейшыя назвы толькі на беларускай мове). Кожная назва прыводзіцца з націскам; паказваюцца род назоўніка, родны і месны склоны, утвораныя прыметнікі; адзначаецца тып пасялення, называецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у якую яно ўваходзіць, а таксама калгас ці саўгас, на тэрыторыі якіх гэта пасяленне знаходзіцца.

Бібліяграфія

Спасылкі Слоўнік назваў населеных пунктаў / Беларуская Палічка Спіс абследаваных населеных пунктаў Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны / М.А. Даніловіч

Катэгорыя:Даведнікі Катэгорыя:Тапанімічныя слоўнікі Катэгорыя:Выданні Беларусі