Клятнянскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Клятня.

Геаграфія Плошча раёна складае 1580 км².

Асноўныя рэкі — Іпуць, Надва (левы прыток р. Іпуці), у якую ўпадаюць Луценка, Задня, Апораць, Драгіна, Быстрая. Таксама цякуць рэчкі — Вароніца (левы прыток р. Іпуці), Дабрыня, Нежароўка, Пасцявіна, Прышчанка, Сварка, Цельча, Чорная.

Гісторыя Клятнянскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Людзінкаўскай воласці Бежыцкага павета Бранскай губерні і да 1935 года зваўся Людзінкаўскім, бо райцэнтр — цяпер гарадскі пасёлак Клятня — насіў назву Людзінка. З часу стварэння раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.

У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Клятнянскі раён.

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клятнянскі раён. У перыяд адміністрацыйных рэформ (1963—1965) раён быў часова скасаваны.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 22 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 13 тыс. Усяго налічваецца 103 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 5 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча: Клятнянскае гарадскае паселішча Сельскія паселішчы: Акуліцкае сельскае паселішча Луценскае сельскае паселішча Мірнінскае сельскае паселішча Мужынаўское сельскае паселішча Надзвінскае сельскае паселішча

Славутасці Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Лутна

Спасылкі

Клятнянскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці